"Брэнд года" застаўся без гран-пры

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Брэнд года - 2006" прайшла ў пятніцу ў сталічным Палацы Рэспублікі.
Як паведаміла старшыня прафесійнага журы конкурсу, дырэктар Цэнтра маркетынгавых інавацый Наталля Пісарэнка, Гран-пры ў гэтым годзе не быў прысуджаны.

У спажывецкай намінацыі было названа больш за 40 пераможцаў. Яны вызначаліся на аснове агульнанацыянальнага апытання, у якім удзельнічала 1,5 тысячы рэспандэнтаў. Для вызначэння брэндаў-лідэраў выкарыстоўваліся адкрытыя пытанні для спантаннага згадвання гандлёвых марак.

Журы ўручыла прэміі ў спецыяльных намінацыях. У прыватнасці, залаты медаль у намінацыі "Спадчына" быў прысуджаны Нацыянальнаму парку "Белавежская пушча". "Брэндам - набыткам нацыі" быў названы "БелАЗ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі