Вы тут

Брэсцкае “Дынама” вырвала ў “Нёмана” перамогу — 1:0

ФК "Дынама-Брэст"

Брэсцкае “Дынама” вырвала перамогу ў гродзенскага “Нёмана”. Матч 24 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў у суботу, 5 кастрычніка ў Гродне і скончыўся на карысць гасцей —  1:0. Пры гэтым адзіны і пераможны гол у гэтай гульні брэстаўчане забілі толькі на 80-й хвіліне.

Салігорскі “Шахцёр” у сябе дома разграміў жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” — 3:0, а БАТЭ з такім самым лікам перамог “Слуцк”.

Раней, 4 кастрычніка згулялі “Гарадзея” і “Мінск” —  1:2.

Сёння 24 тур скончыцца матчамі “Іслач” —  “Дынама” (Мінск), “Энергетык-БДУ” —  “Віцебск”, “Гомель” —  “Дняпро”. У матчы “Тарпеда” (Мінск) —  “Славія” будзе залічаны тэхнічны вынік —  0:3.

Лідарам турнірнай табліцы застаецца брэсцкае “Дынама”, якое мае 61 ачко. Далей ідзе “Шахцёр” з 57 ачкамі і БАТЭ, у якога 56 ачкоў.