Вы тут

Брэцкае “Дынама” разграміла “студэнтаў”

ФК "Дынама-Брэст"

Чарговыя матчы 19 тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў суботу, 24 жніўня. Брэсцкае “Дынама” ўшчэнт разграміла “Энергетык-БДУ”  —  6:2. Брэстаўчане трымаюць лідарства ў турнірнай табліцы, а “студэнты” знаходзяцца на 13-м радку.

У той жа дзень “Віцебск” прымаў на сваім полі “Нёман” і гульня скончылася сухой нічыёй —  0:0. У “Віцебска” 11-е месца, у гродзенцаў —  8-е.

Раней у гэтым туры прайшлі такія матчы: “Дняпро” —  “Мінск” —  1:0, “Іслач” —  “Слуцк” —  0:1.

Сёння тур завяршаецца наступнымі матчамі: “Тарпеда-БелАЗ” —  “Гарадзея”, “Шахцёр” —  “Гомель”, БАТЭ —  “Славія”. У матчы “Дынама” (Мінск) —  “Тарпеда” (Мінск) будзе залічаны тэхнічны вынік 3:0, бо тарпедаўцы датэрмінова выбылі з чэмпіянату.