Бразільскі футбаліст абвясціў пра сыход з рэальнага спорту ў віртуальны

Бразільскі футбаліст абвясціў пра сыход з рэальнага спорту ў віртуальны

27-гадовы бразільскі футбаліст Вендэл Ліра абвясціў, што сыходзіць з рэальнага футболу ў кіберспорт, перадае Бі-Бі-Сі.

У студзені Ліра быў узнагароджаны прэміяй ФІФА імя Ферэнца Пушкаша за самы прыгожы гол 2015 года. Цяпер жа форвард бразільскага клуба "Гаянэзія" пакіне яго дзеля віртуальнай версіі FIFA. Акрамя таго спартовец запусціць уласны YouTube-канал, інфармуе tjournal.ru.

Сваё рашэнне Ліра патлумачыў рэгулярнымі траўмамі, а таксама "асабістым расчараваннем" у футбольнай кар'еры. Ён дадае, што яго тэлефон "разрываецца ад прапановаў" працягнуць гуляць, аднак ён аддае перавагу віртуальнаму спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі