Брат Вікі Мароз зараз гасцюе ў Італіі на Сардыніі

Пра гэта “Еўрапейскае радыё для Беларусі” даведалася з размовы па тэлефоне з мэрам італьянскага горада Кагалета Атыліо ДЗАНЭЦІ, які так і не сустрэў у аэрапорце Віку Мароз. Па словах мэра, сям’я Джуста мае права ўдачарыць яе нават пасля нараджэння ўласнага дзіцяці, а ўвесь горад чакае, калі да іх прыляціць Віка - Скажыце, Віка Мароз атрымала прыватнае запрашэнне прыехаць у ваш горад?
- Бацькоў (Алесандра Джуста і Марыя Барначын. – аўт.) спыталіся, ці змогуць яны прыняць у сябе ў Кагалета на час вакацыяў сям’ю … м-м-м, не памятаю дакладна… Васілевічаў.

- Васілеўскіх.
- Так, прабачце. Так, была запрошаная ўся сям’я Васілеўскіх. Канечне, нам вельмі сумна ад таго, што з намі няма Вікі, аднак з нашага боку запрашэнне заўжды застаецца ў сіле. Але хачу сказаць, што вельмі добра, што ёсць хаця б іншыя дзеці з Беларусі. Вядома, калі б была Віка, было б яшчэ лепш… Разам з усёй сям’ёй.

- Яе брат ткасама быў запоршаны ў Італію?
- Яе брат, як мне здаецца, ужо ў Італіі на вакацыях. Здаецца, на Сардыніі. Я думаю, было правільна запрасіць усю сям’ю.

- І вы хацелі асабіста сустрэць Віку ў Італіі?
- Ясна, што Віка стала праблемай… м-м-м… не праблемай, але, скажам так, здарэннем, якое ўсхвалявала ўсіх жыхароў нашай краіны. І мне было б прыемна вітаць Віку. У нас гасцююць зараз пяцёра беларускіх дзяцей. Мы вельмі радыя, што вярнуліся хаця б яны. Але калі б прыехала і Віка, мы былі б вельмі радыя афіцыйна яе прывітаць. Мы вельмі да яе прывязаліся і добра ставіліся. І працягваем так ставіцца нават у цяперашніх абставінах. Не толькі я, але і ўсе грамадзяне горада. Таму калі ў нас будзе магчымасць прывітаць Віку, то мы гэта зробім з вялікім задавальненнем і радасцю. Не важна, як доўга гасцявала б у нас Віка — дзесяць дзён ці месяц. Сям’я Джуста зрабіла гэтае запрашэнне, бо мае глыбокія пачуцці да дзяўчынкі. Нават пасля нараджэння сына яны не змянілі стаўлення да Вікі. Яна, як і была, засталася іх дачкой.

- Але хіба італьянскія законы не забараняюць усынаўляць дзяцей, па ўзросце старэйшых за ўласных?
- Наколькі я разумею, гэта не так. Я ведаю выпадкі, калі ўсынаўлялі дзяцей, калі ў сям’і ўжо былі ўласныя дзеці, і нават не адно дзіця.

- І ўзрост не важны? То бок, нават калі Віка старэйшая за іх уласнага сына, удачарэнне магчымае?
- Так, па-мойму, абсалютна магчымае. Наколькі я арыентуюся ў законах Італіі, не чуў пра існаванне такога ўдакладнення.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі