Брастаўчанка саскочыла з моста на чыгуначныя рэйкі, але трапіла на дах вагона

Брастаўчанка саскочыла з моста на чыгуначныя рэйкі, але трапіла на дах вагона

Брастаўчанка хацела скончыць жыццё самагубствам, але міліцыянт выратаваў яе ад спробы суіцыду. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 20 ліпеня каля 23:30. Відавочцы паведамілі ў міліцыю, што з пешаходнага моста на рэйкі саскочыла жанчына і звалілася на дах вагона.

На месца здарэння адправіўся супрацоўнік ўзвода ППСМ Брэсцкага АУСТ прапаршчык Аляксандр Качан. Ён падняўся на дах вагона. Жанчына сядзела на яго краі і пагражала саскочыць, калі да яе нехта наблізіцца. Аднак прапаршчыку ўдалося разгаварыць яе. Жанчына распавяла, што пасварылася з маці і пачуваецца нікому не патрэбнай, таму хоча наважылася на суіцыд. У 43-гадовай брастаўчанкі ёсць сын, дачка і маленькі ўнук.

Пакуль міліцыянт размаўляў з жанчынай, да вагона прыбылі ратавальнікі і брыгада хуткай дапамогі. Пабачыўшы лесвіцу ратавальнікаў, жанчына зноў пачала істэрыку, але міліцыянт угаварыў яе спусціцца наніз. У лякарні брастаўчанцы аказалі неабходную медыцынскую дапамогу. 

Часова жанчыну пакінулі пад наглядам дактароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі