Вы тут

Брамнік Андрэй Гарбуноў выбыў да канца сезона

Андрэй Гарбуноў / torpedo-belaz.by

Брамнік ФК "Тарпеда-БелАЗ" Андрэй Гарбуноў выбыў да канца сезона. Тры дні таму ён перанёс аперацыю на тазасцегнавым суставе. Тэрмін аднаўлення складае 3-4 месяцы, інфармуе прэс-служба клуба.

Андрэю Гарбунову 36 гадоў. Ён выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Гуляў за мінскае "Дынама", гродзенскі "Нёман", БАТЭ. У 2014-2017 гадах быў у складзе афінскага "Атрамітаса". У Беларусь вярнуўся летась у якасці свабоднага агента, выступаў за мінскае "Дынама". У "Тарпеда-БелАЗ" — са студзеня 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.