Бой Ляховіча з Валуевым можа прайсці ў Расіі ў лютым

Бой беларуса Сяргея Ляховіча з расіянінам Мікалаем Валуевым за званне афіцыйнага прэтэндэнта на тытул чэмпіёна свету WBA можа прайсці ў Расіі.
Найбольш верагоднай датай яго правядзення з’яўляецца 16 лютага 2008 года. Канчаткова яна вызначыцца на наступным тыдні. Нагадаем, пераможца сустрэчы Ляховіч – Валуеў атрымае права аспрэчыць тытул чэмпіёна свету WBA, які цяпер належыць узбеку Руслану Чагаеву.

http://www.mmnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі