“Бомж”, “По-синему”, “Монетка”: “Яндэкс” склаў плэйліст Еўрапейскіх гульняў

“Бомж”, “По-синему”, “Монетка”: “Яндэкс” склаў плэйліст Еўрапейскіх гульняў

Расійская кампанія “Яндэкс” склала плэйліст Еўрапейскіх гульняў 2019. У яго ўвайшлі трэкі тых артыстаў, якія з 21 па 30 чэрвеня выступаюць на фан-зонах спаборніцтваў.

Плэйліст складаецца з 27 песень:

Пачынаецца ўсё з трэка “Монетка” беларускага гурта “ЛСП”:

“Слушай (ты слышишь?), зачем тебе суши?
В штанах всё накрыто, присядь и покушай (жри давай)
Котлета и каша — параша, мой член —
Твой романтический ужин (как вкусно!)
Не оттянешь за уши
Купюра в кармане
Рядом пять сук на диване
Сами не будем грешить:
Монетка решит, что мы сделаем с вами”

Плэйліст прыкладна 50 на 50 складзены з песняў расійскіх і беларускіх артыстаў. №7 у спісе — песня “По-синему” гурта “Дай Дарогу!”. Гэта, скажам так, не зусім пра спорт:

"По-синему! По-синему!
Есть такое слово, надо 200 как минимум!
По-синему! По-синему!
Между нами разница — поллитра как минимум!"

“Бомж”, “По-синему”, “Монетка”: “Яндэкс” склаў плэйліст Еўрапейскіх гульняў

Аднекуль з нябыта арганізатары Еўрапейскіх гульняў дасталі барысаўскі рэп-гурт “Нестандартный вариант”, пік папулярнасці якога прыйшоўся на пачатак 2000-х. Песня “Бомж”, адабраная “Яндэксам” для плэйліста, крыху дысануе з бравурным духам Еўрагульняў:

"Не как все, но похож
Посмотри, я бомж
Я бомж, ну и что ж
Посмотри, на кого я похож".

Рэп-праект Svt, трэк “Я бы смотрел на тебя”:

“И почему ты мне не веришь? Повод не давал ни разу,
Да твои подруги сами в голове собрали пазл,
Нету фактов, доказательств, не единого намёка
На наличие мозгов у этой шайки идиоток.
Ну и с ними все понятно: много там ума не надо
Но тебя не просто так ведь выбрал я среди их стада”.

“Бомж”, “По-синему”, “Монетка”: “Яндэкс” склаў плэйліст Еўрапейскіх гульняў
Пляжны футбол / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Гурт “Априори” — “Люди грибы”. Гэта сапраўды пра палітыку?

"И вроде отрезали четыре нуля,
Капитан до сих пор у руля".

Дзіўна выглядае ў плэйлісце і песня “Падае дождж” гурта “Крама”. Учора мы пабачылі, што бывае на Еўрагульнях, калі з неба падае дождж:

У кампаніі “Яндэкс” нам не здолелі патлумачыць, чаму ў плэйліст трапілі гэтыя, а не іншыя трэкі. Маўляў, рэдактар, які займаўся гэтым плэйлістом, сышоў у адпачынак і "скрайне павольна адтуль рэагуе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі