Большасць амбасадараў краін ЕС не прынялі запрашэнне Лукашэнкі?

Большасць амбасадараў краін ЕС не прынялі запрашэнне Лукашэнкі?

Большасць амбасадараў краін ЕС не прынялі запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі і не паедуць на свята "Купалле ў Александрыі". Пра гэта паведамляе TUT.by, які спасылаецца на некалькі крыніц.

Традыцыйнае свята ў аграгарадку Александрыя, на малой радзіме кіраўніка дзяржавы, пройдзе ў бліжэйшыя выхадныя. Яго збіраецца наведаць Лукашэнка. "Купалле ў Александрыі" праводзіцца з вялікім гала-канцэртам.

Вядома, што на свята прыедуць расійскі, венгерскі, сербскі дыпламаты. Чаму яго праігнаравала большасць амбасадараў з краін ЕС, невядома. Магчыма, прычына ў эпідэміялагічнай сітуацыі ў нашай краіне, з-за якой амаль усе яны не пайшлі на парад 9 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі