Больш за ўсё курцоў у Беларусі сярод беспрацоўных

Паленне ў Беларусі сярод працаздольнага насельніцтва найбольш распаўсюджанае сярод беспрацоўных. Па словах галоўнага нарколага Міністэрства аховы здароўя Беларусі Уладзіміра Максімчука, у гэтым сацыяльным слоі паляць 57,8%.  Сярод работнікаў прамысловасці, транспарту і будаўніцтва іх доля складае 55,5%, сярод прадпрымальнікаў — 51,1%. Менш за ўсё курцоў у сферы работнікаў сельскай гаспадаркі - 37,2%, адзначыў галоўны нарколаг.

На думку медыка, паленне ўсё больш звязваецца з сацыяльным няшчасцем, якое вымяраецца ўзроўнем адукацыі і прыбыткаў. Так агульная сярэдняя адукацыя мае 43,7% курцоў, сярэдняя спецыяльная — 34,4%, няпоўная вышэйшая і вышэйшая — 23,9%.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі