Вы тут

Больш за паўкіло марыхуаны знайшлі дома ў бабруйчаніна

mogilev.mvd.gov.by

Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Бабруйскага гарвыканкама з траўня знайшлі ў 32-гадовага бабруйчаніна 550 грамаў марыхуаны. Як паведамляе прэс-служба МУС, мужчына захоўваў яе з мэтай збыту ў сваёй кватэры і на лецішчы ў Асіповіцкім раёне.

Паведамляецца, што непрацуючы мужчына раней не быў судзімы. На яго пачалі крымінальную справу. Жыхару Бабруйска пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Праваахоўнікі працягваюць высвятляць кола асоб, датычных да незаконнага абароту наркатычнага сродку.