Вы тут

Больш за 700 чалавек арыштаваныя ў Польшчы за кантрабанду нелегальных мігрантаў

Мігранты, затрыманыя на польска-беларускай мяжы / Reuters​

Больш за 700 чалавек знаходзяцца пад следствам у Польшчы па падазрэнні ў кантрабандзе мігрантаў, якія хацелі незаконна трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь, паведамляе польскае агенцтва РАР са спасылкай на пракуратуру Беластока.

Супраць іх завялі больш за 180 спраў.

Гаворка ідзе не толькі пра кіроўцаў грузавікоў, якія непасрэдна вязуць мігрантаў з усходу Польшчы да мяжы з Германіяй, але і пра так званых праваднікоў — гэтыя людзі дапамагаюць кіроўцам пазбягаць праверак на дарогах.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім былі 37 мігрантаў. Кіроўцам аказаўся 27-гадовы грамадзянін Польшчы.

З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 26 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. З іх 14 200 — толькі за кастрычнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.