Больш за 70 чалавек пацярпелі падчас цісканіны ў начным клубе на Мальце

Больш за 70 чалавек пацярпелі падчас цісканіны ў начным клубе на Мальце

Больш за 70 чалавек пацярпелі падчас цісканіны ў начным клубе на Мальце. Здарэнне адбылося ў ноч з 14 на 15 лістапада. Не выключана, што прычынай цісканіны стала ўцечка газу. Некалькі чалавек казалі пасля, што ім было цяжка дыхаць. Пад ціскам людзей разбілася шкляная балюстрада, пасля чаго нямала наведвальнікаў клуба атрымалі траўмы.

Як адзначае РІА "Новости", большасць пацярпелых — маладыя людзі, ёсць і падлеткі. Двое чалавек (ва ўзросце 13 і 15 гадоў) знаходзяцца ў крытычным стане. Праводзіцца расследаванне.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі