Вы тут

Больш за 580 спробаў пераходу мяжы прадухілілі за дзень польскія памежнікі

Польскі памежнік на дзяжурстве / twitter.com/Straz_Graniczna​

У панядзелак, 25 кастрычніка, польскія памежнікі спынілі 582 спробы нелегалаў трапіць у краіну з Беларусі, паведамляе Памежная служба краіны. У нядзелю такіх спробаў было 508.

Затрыманыя 9 мігрантаў, у ліку якіх грамадзяне Таджыкістана, Ірака і Самалі.

З пачатку кастрычніка мігранты зрабілі амаль 14 тысяч спробаў нелегальна перасекчы мяжу Польшчы з Беларуссю.

Як паведамляла Еўрарадыё, Польшча павялічыла да 10 тысяч колькасць вайскоўцаў, якія дапамагаюць памежнікам ахоўваць мяжу з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.