Вы тут

Колькасць польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю павялічылі да 10 тысяч

Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю / Reuters

Колькасць польскіх вайскоўцаў, якія дапамагаюць памежнікам ахоўваць мяжу з Беларуссю, павялічылі да 10 тысяч. Дадаліся яшчэ 2,5 тысячы чалавек. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

За апошнія суткі польскія памежнікі спынілі яшчэ паўтысячы спробаў мігрантаў нелегальна трапіць у краіну з боку Беларусі. Затрыманыя 19 мігрантаў, большасць іх — з Сірыі. Як паведамляюць польскія памежнікі, за выхадныя былі дзве спробы прарыву мяжы групамі мігрантаў па 60 і 70 чалавек. Яны ламалі агароджу з калючага дроту, кідалі ў палякаў камяні і палкі. Спробы прарыву былі спынены. Пацярпелі двое вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.