Больш за 57 тыс. чалавек сказалі, што хочуць атрымаць пашпарт “добрага беларуса"

Валер Кавалеўскі / фота з тэлеграм-канала Аб'яднанага пераходнага кабінета

Валер Кавалеўскі / фота з тэлеграм-канала Аб'яднанага пераходнага кабінета

Больш за 57 тысяч чалавек жадаюць атрымаць пашпарты “Новай Беларусі”, распавёў прадстаўнік Пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі. Ён спаслаўся на вынікі апытанкі, якая праводзілася на платформе “Голас”.

“Трохі больш за тыдзень таму мы прэзентавалі праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Мы ўражаныя запытам: за такі кароткі тэрмін удзельнікі апытання выказалі намер атрымаць больш за 57 000 тыс. Тысячы з іх пазначылі, што плануюць звяртацца па пашпарт не толькі для сябе, але і разам з чальцамі сваіх сямей”, — кажа Кавалеўскі.

Самай папулярнай прычынай, якую пазначалі беларусы, выказваючы жаданне займець новы пашпарт — непрыняцце сімвалаў існуючыга рэжыму.

Але, вядома, ёсць і іншыя прычыны. Шмат у каго з беларусаў замежжа заканчваюцца пашпарты, а пры спробе абмену ў консульствах з’яўляюцца праблемы. Апытанне паказала, што мінімум 2 тысячы чалавек маюць патрэбу ў аднаўленні пашпарта ўжо зараз.

“Гэта вынік таго, што ўстановы рэжыму не выконваюць сваіх абавязкаў перад грамадзянамі, якія жывуць у замежжы. Таму мы бяром частку функцый па дакументацыі беларускіх грамадзян на сябе”, — кажа Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі