Больш за 470 тысяч беларусаў ужо зрабілі прышчэпкі ад грыпу

Больш за 470 тысяч чалавек у Беларусі ўжо прышчэпленыя супраць грыпу. З іх 123 тысячы — дзеці. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзяленнем імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Шымановіч.
Вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу пачалася ў пачатку кастрычніка і працягнецца да канца лістапада. Паводле слоў Веранікі Шымановіч, з 6 кастрычніка грыпам і ВРВІ ў Беларусі захварэла больш за 216 тысяч чалавек. З іх больш за палову — дзеці.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі