Больш за 20 філіпінцаў укрыжавалі з іх згоды

Больш за 20 філіпінцаў дабраахвотна далі сябе ўкрыжаваць, паўтараючы пакуты Хрыста напярэдадні Вялікадня.

На крыж узышлі нават 15-гадовы падлетак і 18-гадовая дзяўчына. Яны былі прыбітыя да крыжоў 10-сантыметровымі стырыльнымі цвікамі. Яшчэ напярэдадні Міністэрства аховы здароўя Філіпін папярэдзіла людзей, якія збіраліся прыняць удзел у вялікодных укрыжаваннях і ў рытуале самабічавання, зрабіць стаўбнячныя прышчэпкі і прастэрылізаваць цвікі, інфармуе РИА “Новости”.

Ніякага абязбольвання пры ўкрыжаванні не было. Усе вернікі заставаліся на крыжы ў сярэднім толькі 2-3 хвіліны. 

Рымская каталіцкая царква не ўхваляе філіпінскіх пастановак, называючы іх усяго толькі відовішчам для турыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі