Боб Дылан усё ж напісаў сваю Нобелеўскую лекцыю

Боб Дылан усё ж напісаў сваю Нобелеўскую лекцыю

Спявак Боб Дылан напісаў і даслаў у Шведскую каралеўскую акадэмію сваю Нобелеўскую лекцыю. Паслухаць яе можна па гэтай спасылцы

Лекцыя — абавязковая ўмова для атрымання грашовай часткі Нобелеўскай прэміі. Як паведамлялася раней, Дылан не прыехаў на ўганараванне Нобелеўскай прэміяй напрыканцы 2016 года. Лекцыю ён мусіў даслаць шведскім акадэмікам да 10 чэрвеня 2017 года. Толькі пасля гэтага лаўрэат можа разлічваць на 8 мільёнаў шведскіх крон (амаль мільён долараў). 

Паводле інфармацыі інфармагенцтваў, у акадэміі лекцыю Дылана ахарактарызавалі як "незвычайную і красамоўную". 

Дарэчы, медаль і дыплом Нобелеўскай прэміі Дылану ўручылі ў красавіку 2-17-га: тады ён прыязджаў у Швецыю з канцэртамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі