Бляск і галеча агрататалітарызму па-беларуску — стрым з Мажэйкам

Чарговай праявай пануючага ў Беларусі народнага адзінства стала пазбаўленне Лукашэнкам званняў і рангаў тых, хто хоць нейкім чынам выказаў нязгоду з дзеяннямі рэжыму і самога Лукашэнкі. Ну і аб’яўленне ўсіх “свядомых” — ворагамі, а “збеглых” — здраднікамі радзімы. І ворагамі, ізноў жа. А ў такой сітуацыі немагчыма без мабілізацыі ўсіх прыхільнікаў рэжыму (інакш кажучы — несвядомых) на барацьбу з гэтым ворагам.

Ці атрымалася ў Лукашэнкі напоўніць сэнсам прыдуманае свята “17 верасня” і што апроч помслівасці стаіць за пазбаўленнем апанентаў званняў? Як уратаваць дзяцей ад ідэалагічнай апрацоўкі ў школах? Памяць вайны і мабілізацыя — ці сумясцяцца два гэтыя тэрміны ў галовах беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, складальнік “Беларускага штогодніка”, культуролаг Вадзім Мажэйка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.