Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі на волю

Алег Зыкун, Аляксандр Галуза і Руслан Красаў

Алег Зыкун, Аляксандр Галуза і Руслан Красаў / t.me/ontnews/

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ трох палітвязняў, якія ў Беларусі выйшлі на волю "па памілаванні". Гэта — Аляксандр Галуза, Алег Зыкун і Руслан Красаў. Сюжэт пра іх паказалі на тэлеканале АНТ.

Красаў быў за кратамі з верасня 2022-га. Яго асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "абразу" і "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку ("за экстрэмізм у інтэрнэце"). Галузу затрымалі ў студзені 2023 года. Яго асудзілі на пазбаўленне волі ў калоніі (дакладны тэрмін невядомы) "за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "распальванне варожасці". Зыкун быў за кратамі з верасня 2023-га, быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму "за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных" ("за распаўсюд асабістых звестак супрацоўнікаў міліцыі і пералічэнне грошай экстрэмісцкім арганізацыям").

Пра тое, што Лукашэнка падпісаў указ "аб памілаванні 30 асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці", стала вядома 16 жніўня. Было аб'яўлена, што сярод іх "14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні".

Прапагандысты з некаторымі вызваленымі паразмаўлялі, прымусілі на камеру дзякаваць Аляксандру Лукашэнку за "акт гуманізму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі