Bloomberg: у Кітаі з-за каранавіруса на каранцін адправілі 108 млн чалавек

Bloomberg: у Кітаі з-за каранавіруса на каранцін адправілі 108 млн чалавек

У Кітаі з-за каранавіруса на каранцін адправілі 108 мільёнаў чалавек. Паўторная ўспышка COVID-19 зафіксавана на паўночным усходзе гэтай краіны ў правінцыях Ляанін і Цзілінь. Яе цэнтрам называюць горад Шулань. Там закрылі школы, спынілі чыгуначны і аўтамабільны рух паміж гарадамі, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Спецыялісты высвятляюць, што стала прычынай гэтай сітуацыі. Мяркуецца, што каранавірус у КНР маглі занесці кітайцы, якія вярнуліся з Расіі (правінцыя Цзілінь мяжуе з РФ). Вядома, што выяўлена крыху больш за тры дзясяткі выпадкаў заражэння каранавірусам.

КНР — першая краіна на планеце, якая яшчэ летась сутыкнулася з каранавірусам, а пасля таксама першая стала выходзіць з каранціна. Кітайскія ўлады заяўлялі, што эпідэмію ўдалося спыніць, хаця новыя выпадкі і фіксаваліся. Аднак з сакавіка да траўня ўспышак заражэння не было. Цяпер жа пачалі гаварыць пра другую хвалю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі