Анатоль Чубайс сышоў з пасады спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі па пытаннях устойлівага развіцця. Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, ён з'ехаў з краіны.
Урадэжнец беларускага Барысава, Анатоль Чубайс займае разнастайныя пасады ў кіраўніцтве Расіі з 1991 года. У 1990-х ён быў галоўным ідэолагам прыватызацыі.
На пачатку 2000-х гадоў уваходзіў у кіраўніцтва партыі "Саюз правых сіл".