Блогера Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах

Блогера Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах

Відэаблогеру з Брэста Сяргею Пятрухіну прадстаўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ. Пра гэта паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі “Вясна”. 

Брастаўчанін абвінавачваецца ў “арганізацыі ці актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (ч. 1 арт. 342 КК РБ), “публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў” (арт. 369 КК РБ) і “абразк суддзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыцьцяўленнем імі правасуддзя” (арт. 391 КК РБ ). Максімальнае пакаранне па ўсіх трох артыкулах — да трох год пазбаўлення волі. 

Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, “абраза суддзі” і “абраза прадстаўніка ўлады” адносіцца да падзей двухгадовай даўніны.

Сяргея Пятрухіна затрымалі 16 чэрвеня ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна. Яго даставілі ў Кобрынскі ІЧУ адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 25 чэрвеня стала вядома, што Пятрухіна перавялі ў Мінск. Зараз блогер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.


Беларускія праваабаронцы прызналі Сяргея Пятрухіна палітычным зняволеным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі