Блогер-трактарыст папрасіў у Латвіі палітычнага прытулку

Фота трактара носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё
Фота трактара носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё

Трактарыст Яўген Васількоў з Хойніцкага раёна пакінуў Беларусь разам з сям'ёй пасля пераследу ўладаў. Цяпер ён знаходзіцца ў Латвіі, дзе папрасіў палітычнага прытулку, паведамляе "Свабода".

Паводле яго слоў, ен не хацеў з'язджаць з Беларусі, але міліцыя склала склала пратакол за экстрэмізм, яму пагражалі за здымки відэаролікаў пра беспарадак у Хойніцкім раёне.

"Міліцыянты сказалі, што з-за такіх дзеянняў яны могуць забраць ўсыноўленае намі дзіцяці, таму што яна сірата, і ёй няма яшчэ і пяці гадоў", — сказаў Васількоў.

У снежні 2020 г. міліцыя склала пратакол аб "экстрэмізме" ў дачыненні да Яўгена Васількова за перадрук матэрыялаў у канал "Хойнікі для жыцця" з телеграм-канала, які ў Беларусі афіцыйна прызнаны экстрэмісцкім.

Васількоў атрымаў шырокую вядомасць пасля відэа, у якім разважаў пра несправядлівыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі