Бліжэйшымі днямі будзе цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі

Бліжэйшымі днямі будзе цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі

21 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Пераважна па паўднёва-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагназуюцца навальніцы, уначы і зранку ў асобных раёнах — моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты. 

Уначы чакаецца 10-16 цяпла, па паўднёвым захадзе да +18. Удзень паветра прагрэецца да 21-27 са знакам "плюс".

22 траўня ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 10 да 16 вышэй за нуль, удзень будзе 18-24 цяпла, месцамі да +26.

23 траўня ўначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 9-15 цяпла, удзень чакаецца +19...+26.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі