Бліжэйшым часам Макей наведае Расію з працоўным візітам

Бліжэйшым часам Макей наведае Расію з працоўным візітам

Бліжэйшым часам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Расію з працоўным візітам, перадае БЕЛТА. Пра гэта кіраўнік беларускай дыпламатыі паведаміў журналістам пасля перамоваў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым на палях пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД.

Макей падкрэсліў, што традыцыйна сустракаецца з Лаўровым на розных міжнародных мерапрыемствах. Сёння яны абмяркоўвалі двухбаковы парадак дня, пытанні ўзаемадзеяння ў рамках разнастайных міжнародных арганізацый, а таксама іншыя праблемы. 

На канец 2019 года, па словах Макея, плануецца правядзенне сумеснай калегіі МЗС Беларусі і Расіі. На ёй бакі павінныя прыняць новую праграму сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі і чарговы план кансультацый паміж двума ведамствамі. "Мы прайшліся таксама і па тых пытаннях, якія сёння хвалююць нашых грамадзян, па пытаннях, якія патрабуюць вырашэння, па пытаннях, звязаных з далейшым развіццём інтэграцыі", — дадаў кіраўнік беларускага МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі