Бізнесмена Юрыя Чыжа чакае чарговы суд
Юрый Чыж / ctv.by
Яму інкрымінуюць адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Бізнесмена Юрыя Чыжа чакае чарговы суд. Яму інкрымінуюць адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, піша "Народная воля".
Суд прызначаны на 12 студзеня. Крымінальную справу разгледзіць суд Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя — Валерый Есьман).
Чыж абвінавачваецца ў "злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі", "ухіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў" (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021 года), "легалізацыі ("адмыванні") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам" і "махлярстве". Па першых двух артыкулах Юрый Чыж быццам бы быў памілаваны, а таксама кампенсаваў прад'яўленую яму шкоду. Чаму яны фігуруюць у раскладзе суда — пакуль няясна, піша выданне.
Чыжа затрымалі ў сакавіку 2021-га, калі ён вярнуўся з Расіі. Разам з ім былі затрыманыя кіраўнікі некалькі кампаній, якія засталіся ў яго пасля разгрому бізнесу. У ліпені 2021-га ТАА "Трайпл" было прызнанае банкрутам. На волю былы "кашалёк" Аляксандра Лукашэнкі выйшаў у пачатку восені 2022-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.