"Наша Ніва": з-за кратаў выйшаў бізнесовец Юрый Чыж
!["Наша Ніва": з-за кратаў выйшаў бізнесовец Юрый Чыж](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1020262087_1.jpg.webp?itok=XJVyX5lM)
На волю выйшаў былы бізнесовец Юрый Чыж, піша "Наша Ніва". Раней ён быў кашальком Лукашэнкі. А апошнія паўтара года правёў у зняволенні.
Чыжа затрымалі ў сакавіку 2021-га, калі ён вярнуўся з Расіі. Разам з ім былі затрыманыя кіраўнікі некалькі кампаній, якія засталіся ў яго пасля разгрому бізнесу. У ліпені 2021-га ТАА "Трайпл" было прызнанае банкрутам.
Цяпер камісія па памілаванні задаволіла хадатайніцтва Чыжа пра спыненне крымінальнага пераследу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.