Бізнэсмен падмануў чачэрскі вінзавод на 9 мільярдаў рублёў

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці распачало крымінальную справу ў дачыненні 36-гадовага заснавальнікі аднаго з прыватных вытворча-гандлёвых прадпрыемстваў Мінска, які займаўся пастаўкамі абсталявання для харчовай прамысловасці.

Сталічны прадпрымальнік узяўся паставіць чачэрскаму вінзаводу італьянскае абсталяванне на ўчастак лініі выпарвання яблычнага соку. Ён атрымаў аванс у 9 мільярдаў рублёў і здаў акт выканання працы. Па дакументах вінзавод атрымаў новае італьянскае абсталяванне, аднак выявілася, што прадпрымальнік набыў за мяжой танны аналаг, якому ўжо 10-15 гадоў.

Зламысніка затрымалі і ўзялі пад варту. Яго маёмасць на суму 6,5 мільярдаў рублёў арыштавалі, у тым ліку дарагую кватэру ў Мінску і аўтамабіль прэміум-класа. Дзеянні бізнэсмена кваліфікавалі як раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры, перадае прэс-служба Следчага камітэта.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі