BILD: зубныя каронкі, пакінутыя пры адступленні расіян, належаць стаматолагу

Знойдзеныя ў Песках-Радкоўскіх зубы / twitter.com/DefenceU
Знойдзеныя ў Песках-Радкоўскіх зубы / twitter.com/DefenceU

Меркаваныя залатыя зубы, знойдзеныя пры адступленні расійскіх войскаў у Харкаўскай вобласці, належаць мясцоваму стаматолагу. Пра гэта пішуць журналісты нямецкага выдання BILD, якія наведалі Украіну.

Фота меркаваных залатых зубоў у скрынцы ў Песках-Радкоўскіх абляцела ўвесь свет. Публікавала яго ў сваіх сацсетках і Мінабароны Украіны. Карыстальнікі сацсетак

Журналісты BILD пішуць, што насамрэч зубы належаць пацыентам мясцовага стаматолага. Мясцовы доктар Сяргей кажа, што ён адзіны дантыст у гэтай мясцовасці. "Гэтыя зубы падобныя на тыя, што былі выкрадзеныя з маёй калекцыі", — кажа мужчына. Па яго словах, зубы не залатыя, а сталёвыя.

Тым не менш жыхары сяла Пескі-Радкоўскія распавялі журналістам, што раійскія вайскоўцы займаліся выкраданнем людзей і катавалі іх. На іх думку, гэтымі зубамі расіяне, відаць, запалохвалі людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі