“Bez.Not”. “Спустя рукава”

У 2011 годзе музычны Магілёў прэзентаваў меламанам шэраг дэбютных альбомаў, сярод якіх — “Спустя рукава” гурта “Bez.Not”. Пласцінка ўяўляе сабой кампіляцыю песень, напісаных камандай цягам апошніх шасці гадоў. Адпаведна, рэгі — як афіцыйна асноўная частка стылістыкі гурта — тут гучыць у бруднаватай сумесі з року, ска, часам увогуле пахне “Драздамі” і “Лепрыконсамі”. Аднак пра рознабаковасць матэрыялу альбома казаць не даводзіцца: надта простыя аранжыроўкі песень, дакучліва самотная труба, юнацкі тэкст робяць дыск проста дыскам. У ім няма той самай славутай "разынкі", без наяўнасці якой у апошні час музыка пачала губляць сэнс.

01 - bb.mp3

Аднак насамрэч не ўсё так кепска ў “Bez.Not”! Самае галоўнае, што ёсць на альбоме “Спустя рукава”, — настрой! Слухаючы дыск, ты мімаволі пачынаеш прытанцоўваць і падпяваць. І якасць аранжыроўкі становіцца другаснай, і тэксты прымушаюць усміхнуцца. І ўвогуле, няхай сабе і рэгі часам робіцца ўмоўным. Такое рэгі па-магілёўску. Ну і што?! У любым выпадку ў музыкі ёсць характар, мелодыі і добры вакал — а гэта, калі не прыдзірацца, ужо шмат!

02 - dd.mp3

Калі шчыра, чакалася нечага кшталту “Лето” “Адзіс Абебы”, тым больш, што назвы песень “Спустя рукава” адпавядаюць цёплай пары года: “Лето”, “Детство”, “Бабуля”, “Девочка”. Недацягнулі “Bez.Not”. Але наўрад ці імкнуліся дацягнуць. Так, пайгралі ды паспявалі ў сваё задавальненне. Тым не менш не варта глядзець на музыку “спустя рукава”, як і апускаць рукі пасля строгіх рэцэнзій. І ўвогуле, няхай наступны альбом вам дапаможа напісаць “сам Джа”! О-о-о-о-о...

05 - dt.mp3

11 - nr.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі