Вы тут

Без лідараў і канкрэтнага плана, але з ахвярамі — што будзе далей?

Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё

Вялікая колькасць выбаршчыкаў не паверыла афіцыйна аб’яўленым вынікам падліку галасоў. Што прывяло да вулічных акцый пратэсту. Якія нечакана перараслі ў жорсткае супрацьстаянне цывільных людзей і сілавікоў. Прычым рэакцыя сілавікоў на пратэсты па сваёй жорсткасці перавысіла ўсе чаканні.

Які сэнс у акцыях пратэсту пры відавочнай гатоўнасці ўлады і сілавікоў ужыць усе неабходныя сілы і сродкі для іх ліквідацыі? Ці магчымыя пратэсты без лідара і ці сапраўды на вулічных акцыях былі невядомыя каардынатары, як сцвярджаюць дзяржаўныя СМІ? Як сёлетняя выбарчая кампанія змяніла беларусаў і ці незваротныя гэтыя змены?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.