Без гарачай вады і ацяплення засталіся сем шматпавярховікаў у цэнтры Брэста

На цепласетках у Брэсце адбылася аварыя

На цепласетках у Брэсце адбылася аварыя / t.me/brestenergolife

Пашкоджанне цепласетак пакінула некалькі дамоў у цэнтры Брэста без цяпла і гарачай вады, пведамляе РУП "Брэстэнерга" ў сацсетках.

Аварыйная сітуацыя ўзнікла на вуліцы Карбышава. Спецыялісты "Брэсцкіх цепласетак" плануюць ліквідаваць аварыю да канца дня 20 сакавіка.

Паведамляецца, што без ацяплення і гарачай вады засталіся сем шматпавярховых дамах на вуліцы Карбышава, бульвары Касманаўтаў і праспекце Машэрава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі