У Камянцы здарылася камунальная аварыя, людзей заклікаюць не панікаваць

На месцы аварыі

На месцы аварыі / kamenec.by

У Камянцы ў Брэсцкай вобласці здарылася аварыя на цэнтралізаванай сістэме пітнога водазабеспячэння. Як піша kamenec.by, "прычын для панікі няма". Аднак частка горада засталася без пітной вады і невядома, калі яна з'явіцца.

Камунальная аварыя здарылася ўвечары 4 сакавіка на вуліцы Дубовіка. Адзначаецца, што "ліквідацыя аварыі ўскладнілася ў сувязі з высокім узроўнем грунтавых вод і неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я". Мясцовым жыхарам прапануюць зрабіць запас пітной вады "на перыяд правядзення аднаўленчых работ". Нешта падобнае нядаўна было ў Кобрыне. Але там збіраліся "прамываць сеткі халоднага водазабеспячэння".

У Камянцы здарылася камунальная аварыя, людзей заклікаюць не панікаваць
У Камянцы здарылася камунальная аварыя, людзей заклікаюць не панікаваць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі