Вы тут

Без БТ і Лукашэнкі: што глядзець у навагоднюю ноч

Сёлета можна будзе глядзець шмат "анлайн-агеньчыкаў"

Да святкавання Новага года застаецца зусім няшмат. У гэты раз для тых, хто не хоча глядзець "блакітныя агеньчыкі" беларускай і расійскай вытворчасці або слухаць віншаванне Аляксандра Лукашэнкі, ёсць вялікі выбар.

Такім чынам, што можна глядзець у навагоднюю ноч:

У 20:00 пачынаецца "Годны аганёк" ад кампаніі "Годна"

У 22:00 — "Навагодні эфір" ад Маланка.Медыя

У 22:30 — "Жыве Новы год!" ад праекта "Честные люди"

У 22:55 — камедыя "ЧынЧыны ў краіне цудаў" на Белсат

У 23:00 — "20 пратэставых песен 2020" на канале "Страна для жизни"

У 23:34 — "Жыве/Live2021" ад Звуки.Ру і BySol

У 23:50 — навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай

У 00:30 — "Партызанскі Новы год" на Белсат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.