6 снежня беспілотнік атакаваў аэрадром у расійскім Курску. Пра гэта ў Telegram паведаміў губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт. Ён піша пра ўзгаранне нафтанакапіцеля "ў раёне аэрадрома". Старавойт сцвярджае, што ахвяр няма, а "пажар лакалізуецца".
У панядзелак беспілотнікі атакавалі аэрадромы ў Разанскай і Саратаўскай абласцях РФ. У расійскім Мінабароны праз нейкі час прызналі факт атакі, але сцвярджалі пра нязначныя пашкоджанні самалётаў. Неўзабаве з'явіліся здымкі, якія сцвярджалі адваротнае. Па афіцыйных даных, загінулі тры чалавекі.
