СМІ: “Беркутаўцы”, падазраваныя ў забойствах на Майдане, уцяклі ў Расію

СМІ: “Беркутаўцы”, падазраваныя ў забойствах на Майдане, уцяклі ў Расію

Чацвёра экс-байцоў Харкаўскага “Беркута”, падазраваныя ў забойствах на Майдане ў 2014 годзе, уцяклі ў Расію. Такую інфармацыю Грамадскаму пацвердзіў адвакат Валянцін Рыбін. Пры гэтым ён сказаў пра “шалёны ціск” з боку Генпракуратуры Украіны.

Былыя байца атраду Віталь Ганчарэнка, Аляксандр Касцюк, Уладзіслаў Мастэга і Арцём Войлакаў апублікавалі відэазварот, у якім тлумачаць прычыны сваіх уцёкаў. Яны кажуць, што не маюць надзеі на справядлівы разгляд гэтай справы і таму лічаць знаходжанне ва Украіне небяспечным.

6 красавіка Апеляцыйны суд Кіева вырашыў вызваліць абвінавачанага Ганчарэнку з-пад варты пад асабістую адказнасць. Ганчарэнку абвінавачваюць у забойстве трох чалавек 18 лютага 2014 года. З таго моманту ён абавязаны быў прыйсці ў суд па выкліку.

У чэрвені 2016 года быў выпушчаны з-пад варты Арцём Войлакаў. У снежні мінулага года для яго і Мастэгі прызначылі меру стрымання ў выглядзе начнога хатняга арышту на 2 месяцы. Тады сам Войлакаў заявіў, што не сыдзе нават без меры стрымання, бо не лічыць сябе вінаватым.

Адметна, што Генпракуратура Украіны не пацвярджае факт уцёкаў “беркутаўцаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі