Берасцейцы зноў выйшлі на нядзельны пратэст у цэнтр горада (анлайн)

Берасцейцы зноў выйшлі на нядзельны пратэст у цэнтр горада (анлайн)

26 красавіка жыхары Брэста выйшлі на традыцыйны нядзельны пратэст супраць акумулятарнага заводу, які, па чутках, мусіць быць неўзабаве запушчаны. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на плошчы Леніна і рушылі шэсцем па вуліцы Савецкай, скандуючы "Лукашэнка, сыходзь", "Чыноўнікаў — на нары", "Не — заводу АКБ". Аўтамабілі, якія праязджаюць міма, сігналяць пратэстоўцам у знак падтрымкі. На акцыі прысутнічаюць таксама асобы ў цывільным з камерамі. 

Эксперты кажуць, што берасцейскі пратэст з экалагічнага ператвараецца ў палітычны. Цяпер праціўнікі будаўніцтва выходзяць пратэставаць не толькі супраць будаўніцтва прадпрыемства, але і супраць уладаў. 

Тыдзень таму былі затрыманыя і асуджаныя за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі 12 красавіка на 15 сутак лідары пратэстаў Дзмітрый Бекалюк, Аляксандр Кабанаў і Дзмітрый Андрасюк

Будаўніцтва акумулятарнага завода "АйПауэр" у СЭЗ "Брэст" пачалося ў канцы 2017 года. Запуск прадпрыемства быў запланаваны на жнівень 2018 года, з тых часоў тэрміны рэгулярна падаўжаюцца. Адна з прычын такой сітуацыі — кампанія супраць завода, якую разгарнулі мясцовыя актывісты. Яны лічаць вытворчасць неэкалагічнай, а таксама — што яна нясе пагрозу навакольнаму асяроддзю. Пачынаючы з 4 сакавіка 2018 года праціўнікі завода кожную нядзелю выходзяць на вуліцы Брэста "пакарміць галубоў", пляскаць у далоні і прагуляцца па горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі