"Белшына" выйшла ў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

"Белшына" выйшла ў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

"Белшына" выйшла ў чвэрцьфінал футбольнага Кубка Беларусі. 23 лістапада бабруйчане ў матчы 1/8 фіналу згулялі ў гасцях унічыю 1:1 з "Іслаччу" і за кошт хатняй перамогі (3:0) прайшлі далей. Адзначым, што амаль увесь сённяшні матч "Белшына" вяла ў ліку, але ўпусціла яе ўжо ў даданыя арбітрам хвіліны.

Нагадаем, што раней у чвэрцьфінал Кубка Беларусі выйшлі “Мінск”, “Нафтан”, “Шахцёр” і "Слуцк". Каляндар апошніх матчаў 1/8 фінала гл. тут.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі