“Белшына” разграміла брэсцкае “Дынама” з фантастычным лікам

12 красавіка прайшоў чарговы матч 3 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Бабруйчане адчувалі сябе сапраўднымі гаспадарамі поля і гульні. Яны забівалі галы кожныя 15-20 хвілінаў і дынамаўцы нічога не маглі ім супрацьпаставіць. Асабліва феерычным выглядаў хэт-трык Мануэля Бледа: гэта было не проста тры галы за адну гульню, а тры мячы запар, якія адзін гулец накіраваў у браму супернікаў.



Дарэчы, гэта першы хэт-трык у сёлетнім чэмпіянаце Беларусі.



Нагадаем, што ў пятніцу, 11 красавіка прайшлі чатыры іншыя матчы 3-га тура: “Мінск” — “Слуцк” — 1:0, “Дняпро” — “Тарпеда-БелАЗ” — 2:2, “Нёман” — “Нафтан” — 0:2, “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск) — 0:0.



У нядзелю, 13 красавіка, пройдзе апошні матч гэтага тура: “Гомель” згуляе супраць БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі