Саюздрук робіць зніжку на каву, каб набывалі газеты Адміністрацыі прэзідэнта

Саюздрук робіць зніжку на каву, каб набывалі газеты Адміністрацыі прэзідэнта

Віцебскі філіял распаўсюджвальніка прэсы “Белсаюздрук” праводзіць акцыю: той, хто набывае газеты “Беларусь сёння” ці “Рэспубліка”, атрымлівае зніжку на каву.

“Купляеце газету, і ў вас ёсць магчымасць купіць каву са зніжкай, яна складае 55 капеек з кубачка, — распавядае Еўрарадыё начальнік гандлёвага аддзела Віцебскага філіяла “Белсаюздрук” Ала Дынту. — Кава [звычайна] каштуе 1 рубель 32 капейкі. Кошт на газеты не змяняўся”.

“Беларусь сёння” і “Рэспубліка” звычайна каштуюць па 45 капеек, акцыйны кубачак кавы — 77 капеек. Разам атрымліваецца 1 рубель 22 капейкі — на 10 капеек танней, чым проста кубачак кавы.

Зніжка на каву складае больш за 40%. Няўжо, каб прадаваць газету Адміністрацыі прэзідэнта, “Віцебскаблсаюздрук” гатовы цярпець страты на каве?

“Гэта не страты, — адказваюць нам. — На пэўны перыяд мы праводзім акцыю для прыцягнення пакупнікоў. Мы пашыраем колькасць гандлёвых аб’ектаў, дзе прадаецца кава, таму ідзе рэклама кавы і газеты”.

У “Віцебскаблсаюздрук” запэўнiваюць, што акцыя прыкметна падняла продажы дзяржаўных газет. Але пры гэтым дадатковыя тыражы “Беларусi сёння” і “Рэспублікі” віцебскім павільёнам не спатрэбiлiся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі