"Белпошта" будзе браць камісію за некаторыя плацяжы праз АРІП у касах

"Белпошта" будзе браць камісію за некаторыя плацяжы праз АРІП у касах

Ужо з 1 студзеня "Белпошта" прызначае камісію за некаторыя плацяжы праз АРІП, калі грамадзяне плацяць іх праз касы паштовых аддзяленняў. Пра гэта паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Камісія будзе складаць 60 капеек за кожны плацеж. 

Пры гэтым дадатковая аплата не будзе спаганяцца пры плацяжах: 
— ад удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (пры прадастаўленні пацвярджальнага дакумента); 

— у бюджэт; 

— на дабрачынныя рахункі; 

— на карысць вытворцаў паслуг за асноўныя і дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі; 

— на карысць "Белтэлекама" за паслугі "тэлефон" і ТСІС; 

— на карысць "Белпошты".

У "Белпошце" падкрэслілі, што дадатковая плата не будзе спаганяцца пры аплаце паслуг на аплатна-даведачных тэрміналах (банкаўскімі аплатнымі картамі і наяўнымі грашыма).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі