Вы тут

"Белмедпрэпараты" зрабілі 358 тысяч доз першага кампанента вакцыны ад COVID-19

Вакцына ад каранавіруса / БЕЛТА

У расійскім Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Гамалеі завяршыліся трохтыднёвыя лабараторныя выпрабаванні чарговых серый вакцыны "Спутник V", вырабленых у Беларусі на РУП "Белмедпрэпараты". Вакцына, як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, прайшла кантроль якасці.

"Белмедпрэпараты" адгрузілі 358 тысяч доз першага кампанента вакцыны ў РУП "Белфармацыя". Менавіта гэтае прадпрыемства забяспечвае вакцынай рэгіёны.

Дарэчы, на прышчэпку ад COVID-19 запісаліся больш за 400 тысяч жыхароў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.