Вы тут

"Беллегпрам" прапануе прыбраць з буйных гарадоў Беларусі крамы сэканд-хэнда

Таццяна Лугіна / ctv.by

"Беллегпрам" прапануе прыбраць з буйных гарадоў Беларусі крамы сэканд-хэнда. Пра гэта ў праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ заявіла старшыня канцэрна Таццяна Лугіна.

"З гэтым накірункам дзейнасці не так проста разабрацца, — кажа Лугіна. — Напрыклад, на $78 мільёнаў было завезена тавараў па катэгорыі "сэканд-хэнд" па 2019 годзе".

Старшыня канцэрна "Беллегпрам" лічыць, што гэта "дастаткова вялікая лічба".  

"Закрываць — не закрываць — мы свае прапановы гаварылі і будзем гаварыць, — працягвае Таццяна Лугіна. — Але нейкае рэгуляванне данага віду гандлю мы ўсёроўна прапаноўвалі і будзем прапаноўваць".

Лугіна не выключае, што магчымае, "калі не закрыццё", дык перанос крамаў "сэканд-хэнда" з цэнтральных вуліц абласных, буйных гарадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.