Белгідрамет: радыяцыйны фон з-за пажару на Альманскіх балотах не змяніўся

Белгідрамет: радыяцыйны фон з-за пажару на Альманскіх балотах не змяніўся

Радыяцыйны фон у Беларусі ад пажару на тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Альманскія балоты" не змяніўся. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле звестак Белгідрамета, радыяцыйная сітуацыя з 23 па 26 красавіка як на тэрыторыі Брэстчыны і Гомельшчыны, так і ў цэлым па краіне застаецца стабільнай. "Паводле звестак стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі, перавышэнняў у параўнанні з усталяванымі шматгадовымі значэннямі не зафіксавана", — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні на беларуских сайтах з'явіліся паведамленні, што пажар на Альманскіх балотах у Столінскім раёне пагражаюць радыяцыйнаму фону па ўсёй Беларусі. Пра гэта казаў вядомы спецыяліст па радыяцыйнай медыцыне доктар Юрый Бандажэўскі

Лясны пажар у Столінскім раёне тушаць ужо некалькі дзён. На сённяшнюю раніцу плошча пажару складала 200 гектараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі