Белгідрамет: Пасля здарэння на Ігналінскай АЭС радыяцыйная сітуацыя не змянілася

Белгідрамет: Пасля здарэння на Ігналінскай АЭС радыяцыйная сітуацыя не змянілася

Белгідрамет не зафіксаваў у нашай краіне зменаў радыяцыйнага становішча пасля інцыдэнту на Ігналінскай АЭС, інфармуе БЕЛТА.

У 30-кіламетровай зоне ўплыву Ігналінскай АЭС на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца восем аўтаматычных пунктаў вымярэння гама-выпраменьвання, якія дзейнічаюць бесперапынна (вымярэнні робяцца раз у 10 хвілін). Таксама ў Браславе размешчаны стацыянарны пункт назіранняў за ўзроўнем магутнасці дозы гама-выпраменьвання (вымярэнні праводзяцца штодня).

Як паведамляецца ў літоўскіх СМІ, здарэнне адбылося ў снежні 2017 года. Пры пераносе радыеактыўных адкідаў са сховішча нібыта высветлілася, што яны празмерна забруджаныя. Міністэрства энергетыкі Літвы запэўнівае, што гэта былі толькі выпрабаванні і радыяцыйны фон не павышаўся, піша ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі