"Белавія" з 18 сакавіка пачынае выконваць чартары на Канарскія астравы

"Белавія" з 18 сакавіка пачынае выконваць чартары на Канарскія астравы

"Белавія" пачынае выконваць чартары на Тэнэрыфе (Канарскія астравы). Першы рэйс запланаваны на 18 сакавіка. Адзначаецца, што попыт на яго вялікі. Палёты верагодна будуць працягвацца да канца года, перапынак будзе толькі на зімовыя месяцы, паведаміў БЕЛТА гендырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

"Белавія" з 18 сакавіка пачынае выконваць чартары на Канарскія астравы

У летні сезон чакаецца перанакіраванне турыстычных плыняў з Турцыі і Егіпта на еўрапейскія краіны. Часцей будуць лётаць самалёты ў Барселону (і ў іх будзе большая ўмяшчальнасць). Плануецца адкрыць рэйс на літоўскую Палангу, а рэйс у грузінскі Батумі зрабіць штодзённым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі