"Белавія" пераапранула бортправаднікоў у трэнікі (фота)
!["Белавія" пераапранула бортправаднікоў у трэнікі (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/treniki-1906-2.jpg.webp?itok=2XukcOhV)
Кампанія "Белавія" па-свойму падрыхтавалася да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пасажыраў, якія выберуць беларускую кампанію, будуць сустракаць бортправаднікі ў спартовых касцюмах і красоўках.
Дызайн формы распрацавала кампанія Mark Formelle, а красоўкі зрабіла Лідская абутковая фабрыка. Агулам было пашыта дзевяць мужчынскіх і дзевяць жаночых касцюмаў.
У такой форме бортправаднікі сустрэць гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, якія прыляцяць у Мінск 19 чэрвеня рэйсамі з Лондана, Парыжа і Рыма.